У адпаведнасьці з загадамі кіраўніка ФСБ рэгіянальныя ўпраўленьні ў Смаленскай, Пскоўскай, Бранскай вобласьці павінны будуць устанавіць месцы і час для ўезду і праходу асоб, а таксама транспартных сродкаў упамежную зону, арганізаваць устаноўку папераджальных знакаў.
Раней памежных зонаў на межах субʼектаў Расеі зь Беларусьсю не было.
9 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб усталяваньні бязьвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян. Дакумэнтам устанаўліваецца бязьвізавы парадак уезду ў Беларусь на тэрмін ня больш за 5 сутак пры ўезьдзе праз Нацыянальны аэрапорт Менск для грамадзян 80 дзяржаў. Указ распаўсюджваецца на 39 краін Эўропы, уключаючы ўвесь Эўразьвяз, а таксама Бразылію, Інданэзію, ЗША, Японію і іншыя дзяржавы.