Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Органаў памежнай службы на цяперашні момант на расейскім кірунку няма», — прадстаўнік памежнага камітэту Беларусі



Прадстаўнік прэс-службы дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі ў размове з карэспандэнтам Свабоды так выказаўся адносна распараджэньня дырэктара ФСБ Расеі ўсталяваць памежную зону на мяжы зь Беларусьсю:

— Пакуль ніяк не пракамэнтую, бо гэта дзеяньні расейскага боку.

— Інакш кажучы, расейскі бок не папярэджваў пра гэта?

— Я такой інфармацыі на гэты момант ня маю. У мяне зьявіцца інфармацыя толькі заўтра.

— Відаць, і беларускі бок мусіць рабіць у адказ нешта падобнае?

— Пакуль пра такія распараджэньні я не праінфармаваны. Пракамэнтаваць дзеяньні расейскага боку не магу. Што тычыцца органаў памежнай службы, на сёньняшні дзень і на цяперашні момант іх на расейскім кірунку няма.

— А вы можаце пацьвердзіць інфармацыю пра дзеяньні расейскага боку?

— У афіцыйным парадку пацьвердзіць не магу. Я валодаю інфармацыяй, як і вы, са СМІ.

Дырэктар ФСБ распарадзіўся ўсталяваць памежную зону на мяжы зь Беларусьсю. Памежная зона ўсталяваная на межах Смаленскай, Пскоўскай і Бранскай абласьцей зь Беларусьсю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG