Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры Косава і Сэрбіі дамовіліся пра дыялёг дзеля нармалізацыі стасункаў


Удзельнікі сустрэчы ў Брусэлі (зьлева направа): прэм'ер-міністар і прэзыдэнт Косава Іса Мустафа і Хашым Тачы, кіраўніца дыпляматыі ЭЗ Фэдэрыка Магерыні, прэзыдэнт і прэм'ер-міністар Сэрбіі Таміслаў Нікаліч і Аляксандр Вучыч, 24 студзеня 2017 году
Удзельнікі сустрэчы ў Брусэлі (зьлева направа): прэм'ер-міністар і прэзыдэнт Косава Іса Мустафа і Хашым Тачы, кіраўніца дыпляматыі ЭЗ Фэдэрыка Магерыні, прэзыдэнт і прэм'ер-міністар Сэрбіі Таміслаў Нікаліч і Аляксандр Вучыч, 24 студзеня 2017 году

Лідэры Косава і Сэрбіі позна ўвечары 24 студзеня дамовіліся на саміце ў Брусэлі правесьці перамовы на высокім узроўні аб наладжваньні нармальных дачыненьняў.

«Мы пастараемся зьнізіць напружанасьць у дачыненьнях паміж двума бакамі, каб паспрабаваць дзейнічаць адказна і стрымліваць сябе», — сказаў прэм’ер-міністар Сэрбіі Аляксандр Вучыч пасьля сустрэчы.

Перамовы паміж лідэрамі з Прыштыны і Бялграду на самым высокім з дагэтуль зафіксаваных узроўні арганізаваў Эўрасаюз, які імкнецца садзейнічаць вырашэньню канфлікту паміж балканскімі суседзямі, якія імкнуцца ў будучыні ўступіць у ЭС.

Вярхоўны прадстаўнік Эўрасаюзу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні адзначыла пасьля сустрэчы, што нармалізацыя стасункаў зьяўляецца «ключавой для абодвух бакоў у прасоўваньні наперад на шляхах у Эўрапейскі саюз».

Да пачатку перамоў косаўскія лідэры абвінавацілі Сэрбію ў спробе «дэстабілізаваць» Косава. У прыватнасьці, прэзыдэнт Косава Хашым Тачы абвінаваціў Бялград у змове з мэтай узяць пад кантроль анкляў, які быў часткай Сэрбіі да абвяшчэньня Косавам незалежнасьці ў 2008 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG