Падзеі 25 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня
У дзень народзінаў Уладзімера Высоцкага паэт Міхась Булавацкі і бард Зьміцер Бартосік прэзэнтуюць зборнік перакладаў на беларускую мову твораў расейскага барда, паэта і актора.
Віцебск, арт-прастора «Торвальд» (вул. Талстога, 1).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны
Дзень у гісторыі
1554 — заснаваны бразыльскі горад Сан-Паўлу.
1831 — польскі сойм абвясьціў пра скіданьне расейскага цара Мікалая І з польскага трону. У гэты дзень у Варшаве нарадзіўся лёзунг, адрасаваны расейскаму народу: «За вашу і нашу свабоду!»
1858 — падчас вясельля прускага кронпрынца Фрыдрыха і дачкі ангельскай прынцэсы Вікторыі прагучаў Вясельны марш Мэндэльсона. Пасьля гэтай цырымоніі марш атрымаў шырокую папулярнасьць.
1915 — Аляксандар Бэл правёў першы трансамэрыканскі (Нью-Ёрк — Сан-Францыска) сэанс тэлефоннай сувязі.
У гэты дзень нарадзіліся
1869 — Адам Гурыновіч, беларускі паэт.
1903 — Любоў Мазалеўская, беларуская акторка, рэжысэр, пэдагог.
1938 — Уладзімер Высоцкі, расейскі бард, паэт і актор.
1981 — Аліша Кіз, амэрыканская сьпявачка.
У памяці
1938 — памёр Тамаш Грыб, адзін зь лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.
1947 — памёр Аль Капонэ, амэрыканскі гангстэр.
Афіша. Выстава фатаздымкаў Магілёва ў 1941–1944 гг.
У Музэі гісторыі Магілёва адкрыецца фотавыстава, прысьвечаная 750-годзьдзю гораду. Большасьць здымкаў зроблена нямецкімі вайскоўцамі падчас акупацыі Магілёва ў часы Другой усясьветнай вайны.
Магілёў, Музэй гісторыі гораду (Ленінская вул., 1А).
Выстава працуе ад 10 да 18-й гадзіны.