Яны абмеркавалі, як НАТО прыстасоўваецца да новай сытуацыі зь бясьпекай і да неабходнасьці супрацьстаяць пагрозе тэрарызму, гаворыцца ў паведамленьні.
Суразмоўцы таксама абмеркавалі абаронныя выдаткі і вырашылі, што «ў дачыненьні да справядлівага разьмеркаваньня фінансавага цяжару зроблены прагрэс, але трэба дасягнуць большага», паведамілі ў НАТО.
Сам Стольтэнбэрг заявіў, што правёў з Трампам «добрую гутарку». «Мы абодва адзначылі нязьменную важнасьць НАТО і павелічэньне абаронных выдаткаў», — напісаў ён у Твітэры.
Падчас выбарчай кампаніі Трамп заяўляў, што саюзьнікі ЗША ў НАТО павінны ўносіць большы ўклад у дзейнасьць саюза і што ЗША могуць і не прыйсьці на дапамогу іншым краінам-сябрам, як таго патрабуе дамова аб стварэньні Паўночнаатлянтычнага саюза, калі тыя не павялічаць сваіх абаронных выдаткаў.