Ратавальнікі знайшлі васьмёра выжылых пад абломкамі італьянскага гатэля Rigopiano, які накрыла лявінай больш за суткі таму. Італьянскія СМІ паведамляюць, што двое пацярпелых ужо ўдалося дастаць на паверхню.
У сераду ўвечары ў гарах Гран-Сасо ў цэнтральнай Італіі сышла сьнежная лявіна, справакаваная землятрусам. Яна накрыла гатэль, у якім маглі знаходзіцца каля 30 чалавек. Ратавальнікі змаглі дабрацца да месца здарэньня толькі праз некалькі гадзін з прычыны складаных умоваў надворʼя.