У першыя дні прэзыдэнцтва Трамп аддасьць даручэньне выйсьці з Трансціхаакіянскага партнэрства, пагадненьня аб зоне свабоднага гандлю, падпісанага ў лютым летась. Ён таксама зробіць захады для абмежаваньня міграцыі і пачатку будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай.
Паводле агенцтва Reuters, Трампу на подпіс адправяць каля 200 указаў. У першыя дні на новай пасадзе ён разгледзіць найбольш значныя зь іх. У суботу Трамп наведае штаб-кватэру Цэнтральнага выведнага ўпраўленьня, якое ён неаднаразова крытыкаваў.
Інаўгурацыя Трампа і выбранага віцэ-прэзыдэнта Майка Пэнса пройдзе 20 студзеня ў Вашынгтоне. У сталіцы прыняты павышаныя захады бясьпекі. У многіх гарадах Злучаных Штатаў плянуюцца масавыя акцыі пратэсту супраць новага прэзыдэнта.