Дакумэнт ад 30 сьнежня 2016 году апублікаваны 20 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі, перадае БелаПАН.
Такім чынам, вызначаны квоты на рэгістрацыю ў 2017 годзе 800 уцекачоў:
Берасьцейская вобласьць — 135 чалавек;
Віцебская вобласьць — 170 чалавек;
Гарадзенская вобласьць — 95 чалавек;
Гомельская вобласьць — 170 чалавек;
Менская вобласьць — 115 чалавек;
Магілёўская вобласьць — 115 чалавек.
У пачатку 2017 году стала вядома, што Эўрапейская камісія прыняла рашэньне пра выдзяленьне Рэспубліцы Беларусь 7 млн эўра на будаўніцтва цэнтраў для ўцекачоў.
Але, як паведамляла Міністэрства ўнутраных спраў, сырыйскія альбо іншыя ўцекачы з Эўразьвязу там разьмяшчацца ня будуць.
«Гаворка ідзе толькі пра іншаземцаў — незаконных мігрантаў, затрыманых у нашай рэспубліцы, — падкрэсьлівае МУС. — Зьмяшчэньне незаконных мігрантаў плянуецца ў пэрыяд правядзеньня неабходных працэдураў, зьвязаных з ідэнтыфікацыяй асобы і/або дэпартацыяй. На гэты момант у МУС і Дзяржаўным памежным камітэце адсутнічаюць спэцыяльныя памяшканьні, прызначаныя для ўтрыманьня і працы з такой катэгорыяй грамадзянаў. Апошнія разьмяшчаюцца ў ізалятарах часовага ўтрыманьня тэрытарыяльных аддзелаў унутраных спраў і Дзяржаўнага памежнага камітэту».