Ізраільскі сатырык Шахак Шапіра стварыў сайт, на якім скамбінаваў сэлфі, якія робяць турысты на фоне Мэмарыялу Галакосту ў Бэрліне, і здымкі зь нацысцкіх канцлягераў.
Шапіра ўключыў у свой праект Yolocaust камэнтары, хэштэгі і «падабайкі», якія атрымоўвалі гэтыя сэфлі ў такіх сетках як Facebook, Instagram, Tinder and Grindr. Калі навесьці курсор на такія фотаздымкі, дык пад імі зьяўляюцца гістарычныя здымкі забітых у канцлягерах.
Штодня каля 10 тысяч чалавек наведваюць мэмарыял у Бэрліне, прысьвечаны зьнішчаным нацыстамі габрэям. некаторыя зь іх паводзяць сябе так, як і ў любым іншым турыстычным месцы.
Каб перайсьці на сайт, націсьніце на здымак ніжэй.