Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Гайдукевіч разам з рэдактарам Regnum Юрыем Баранчыкам узяў удзел у перадачы на расейскім тэлеканале


Алег Гайдукевіч
Алег Гайдукевіч

Расейская тэлекампанія «ТВ Центр» плянуе 18 студзеня паказаць праграму, прысьвечаную дачыненьням Беларусі і Расеі.

Пра гэта Свабодзе паведаміў сёньня праз тэлефон з Масквы першы намесьнік старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч:

«Я ўдзельнічаў 17 студзеня ў запісе гэтай перадачы. Тэма дыскусіі была вызначана як роля Беларусі ў дачыненьнях з Расеяй: хто мы для расейцаў — саюзьнікі ці проста суседзі? У запісе ўдзельнічалі маскоўскія экспэрты. Беларускі бок прадстаўлялі, акрамя мяне, шэф-рэдактар парталу Regnum Юры Баранчык і выкладчык расейскай Вышэйшай школы эканомікі Дзьмітры Балкунец. Абодва яны беларусы, якія цяпер працуюць у Маскве. Так што зь Менску на запіс я прыехаў адзін.

Ня буду пераказваць, пра што гаварылі іншыя. Скажу за сябе. Я думаю, што здолеў данесьці і сваю, і партыйную пазыцыю: Беларусь — сувэрэнная дзяржава, мы — надзейны саюзьнік Расеі, які ніколі не парушаў сваіх абавязаньняў. Так, у нашых дачыненьнях цяпер існуюць праблемы. Іх трэба вырашаць праз дыскусію, без дыктоўкі і без прыніжэньня адным бокам другога.

Запіс цягнуўся паўтары гадзіны. Пабачым, што заўтра будзе ў эфіры. Я нікога не хачу пакрыўдзіць, але ў мяне ёсьць і станоўчы, і адмоўны досьвед падобных перадач. Часам было так — гаворыш адно, а адмантажуюць так, што нібыта казаў зусім іншае. Таму вельмі хачу сам пабачыць, што будзе заўтра на тэлеэкране».

Перадача, пра якую ідзе гаворка, — гэта аўтарская праграма журналіста Рамана Бабаяна «Права голасу». «ТВ Центр» — фэдэральны расейскі тэлеканал, які працуе з 1997 году. Першапачаткова быў вядомы як «лужкоўскі» канал, які прапагандаваў дзейнасьць тагачаснага мэра Масквы Юрыя Лужкова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG