Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затулін патрабуе ад Менску вызваліць арыштаваных аўтараў «Регнума»


Дырэктар Інстытуту краінаў СНД, дэпутат Дзярждумы ад фракцыі «Адзіная Расея» Канстанцін Затулін
Дырэктар Інстытуту краінаў СНД, дэпутат Дзярждумы ад фракцыі «Адзіная Расея» Канстанцін Затулін

Дырэктар Інстытуту краінаў СНД, дэпутат Дзярждумы ад фракцыі «Адзіная Расея» Канстанцін Затулін асудзіў арышты ў Беларусі аўтараў «Регнума» і заклікаў беларускія ўлады іх вызваліць.

«Вядома, я не ва ўсім згодны з канкрэтнымі публікацыямі гэтых аўтараў. Аднак мне здаецца, што гэтае затрыманьне было зроблена з прадузятых матываў. Чаму гэтыя матывы паўсталі, чаму раптам абмеркаваньне тэмаў, зьвязаных з „русским миром“, стала ганебным у Беларусі — усё гэта прадмет сурʼёзнага роздуму ня толькі для грамадзянскай супольнасьці, але і для ўладаў нашай краіны, якія, як я разумею, падзяляюць канцэпцыю „русского мира“. Мая асабістая думка — гэтыя людзі павінны быць вызваленыя», — адзначыў дэпутат у інтэрвію EADaily.

Затулін лічыць, што з арыштаванымі аўтарамі «Регнума» можна было б спрачацца, але не зьвяртацца да крымінальна-працэсуальных захадаў.

«Нязгода зь імі магла б праяўляцца ў адпаведнай форме. Можна публікавацца, адстойваць сваю пазыцыю, але зьвяртацца да адміністрацыйных, крымінальна-працэсуальных захадаў для таго, каб прымусіць гэтых людзей замаўчаць, катэгарычна няправільна», — заявіў Затулін.

Дэпутат ад кіроўнай у Расеі партыі сказаў, што Маскве варта заняць цьвёрдую пазыцыю з нагоды арышту гэтых аўтараў:

«Расейская Фэдэрацыя, як мне здаецца, павінна была б у спакойным рэжыме, не абавязкова канфліктуючы зь Беларусьсю, але ўсё ж дастаткова цьвёрда выказаць свой пункт гледжаньня пра неадэкватнасьць гэтых захадаў», — сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG