Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт: Алімкіну і Паўлаўцу пагражае да 12 гадоў, замоўца публікацыяў — Баранчык


Юры Баранчык, шэф-рэдактар парталу “Рэгнум”
Юры Баранчык, шэф-рэдактар парталу “Рэгнум”

Сьледчы камітэт Беларусі зьбіраецца аб’яднаць крымінальныя справы беларускіх аўтараў парталу «Регнум» Дзьмітрыя Алімкіна і Юрыя Паўлаўца.

Як «злачыннай групе» ім абодвум будзе пагражаць да 12 гадоў зьняволеньня. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі СК у сюжэце тэлеканала АНТ.

Таксама быў названы заказчык публікацыяў Алімкіна і Паўлаўца – шэф-рэдактар парталу «Регнум» Юры Баранчык.

«Было выяўлена, што гэтыя асобы на ўказаньне шэф-рэдактара ІА «Регнум» Юрыя Баранчыка, грамадзяніна Беларусі, які пражывае ў Маскве, рыхтавалі публікацыі за грашовыя ўзнагароджаньні. У сувязі з тым, што Паўлавец і Алімкін дзейнічалі групай асобаў паводле адзінай задумы, цяпер сьледзтвам разглядаецца пытаньне аб злучэньні крымінальных спраў у адну паводле ч. 3 арт. 130 КК, санкцыя якой прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў.

У ходзе праведзеных ператрусаў атрыманы зьвесткі пра датычнасьць названых асоб да супрацьпраўнай дзейнасьці і атрыманьне імі грашовых узнагарод (у тым ліку празь перавод Western Union з тэрыторыі Расеі) за падрыхтоўку заказных публікацыяў», – паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю Сьледчага камітэту Беларусі Сяргей Кабаковіч.

Паводле прадстаўніка СК, менавіта матэрыяльная зацікаўленасьць была матывам Паўлаўца і Алімкіна. Абодва прарасейскія публіцысты ўзятыя пад варту.

У сюжэце АНТ адзначаецца, што падставай для распачынаньня крымінальных спраў стала экспэртыза Міністэрства інфармацыі інтэрнэт-рэсурсаў «Регнум», «Лента.ру» і «EADaily». Аўтары артыкулаў Алімкін і Паўлавец, як сьцьвярджаецца, былі пакліканыя «ўбіць клін» паміж народамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG