Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы заплацілі расейскім махлярам 136 000 рублёў «штрафаў за порна»


Упраўленьне Сьледчага камітэту Менскай вобласьці завяршыла расьсьледаваньне крымінальнай справы пра групу асобаў, якія выстаўлялі беларусам «віртуальныя штафы» нібыта за прагляд порна.

Калі карыстальнік недзе падхопліваў шкодную праграму пры адсутнасьці антывірусных праграмаў, работа кампутара блякавалася, а на экране паказвалася паведамленьне нібы ад імя спэцслужбаў прыблізна такога зьместу: з вас штраф за прагляд парнаграфічных матэрыялаў, пералічыце пазначаную суму на такі й такі мабільны нумар.

7 правілаў інтэрнэту, якія мы ігнаруем

Сьледчыя выявілі, што гэта было дзейнасьцю трох беспрацоўных грамадзянаў Расеі зь лістапада 2015 году па люты 2016 году, яны «штрафавалі» беларусаў з арэндаванага дома ў Менскім раёне. Ад іх дзеяньняў пацярпелі каля 900 грамадзянаў Беларусі, шкода склала 136 тысяч рублёў (дэнамінаваных).

Дзеяньні расейцаў кваліфікаваныя як крадзеж у асабліва буйным памеры групай асобаў з папярэдняй змовы з выкарыстаньнем кампутарнай тэхнікі, кампутарны сабатаж зь несанкцыянаваным доступам да інфармацыі, распрацоўка шкодных праграмаў. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіраваньня ў суд. У затрыманых канфіскаваныя кампутары, тэлефоны і спэцыяльнае абсталяваньне на 800 тысяч рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG