З гораду Іу на ўсходзе Кітая адправіўся першы склад, які вязе партыю адзеньня, сумак і іншых спажывецкіх тавараў, паведамляе BBC.
Чакаецца, што за 18 дзён цягнік пераадолее адлегласьць у 12 тыс. кілямэтраў і прыбудзе ў лёнданскі раён Баркінг.
На сваім шляху цягнік перасячэ тэрыторыі Казахстана, Расеі, Беларусі, Польшчы, Нямеччыны, Бэльгіі і Францыі.
У апошнія гады Кітай пашырыў свае чыгуначныя перавозкі ў краіны Эўропы ў рамках шматмільярднага дзяржаўнага праекта «Новы шаўковы шлях».
Вялікабрытанія стала 18-й эўрапейскай краінай, зь якой КНР устанавіў прамыя чыгуначныя зносіны. Лёндан будзе 15-й эўрапейскай сталіцай, куды курсуюць рэгулярныя грузавыя цягнікі з Кітая.