Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатар Джон Маккейн прызначыў слуханьні аб кібэрпагрозах


Сэнатар Джон Маккейн
Сэнатар Джон Маккейн

Сэнатар-рэспубліканец Джон Маккейн прызначыў на 5 студзеня слуханьні па праблеме кампутарнай бясьпекі.

Маккейн, які ўзначальвае сэнацкі камітэт па узброеных сілах, выклікаў для дачы паказаньняў дырэктара Нацыянальнай выведкі Джэймса Клэпэра і кіраўніка Кібэрнэтычнага камандаваньня ЗША адмірала Майка Роджэрса.

29 сьнежня Вашынгтон абвясьціў пра новыя санкцыі супраць Расеі, якую абвінавачвае ва ўмяшаньні ў хаду прэзыдэнцкіх выбараў праз арганізацыю хакерскіх нападаў на Дэмакратычную партыю і іншыя амэрыканскія інстытуты. У тым ліку абвешчаныя «пэрсона нон-грата» 35 расейскіх дыпляматаў

Таксама ў чацьвер ФБР і Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША апублікавалі даклад аб датычнасьці расейскіх спэцслужбаў да кібэратакаў падчас прэзыдэнцкіх выбараў.

Масква абвяргае сваё дачыненьне да кібэратакаў у ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG