У даклад уключаныя прыклады небясьпечных кодаў, выкарыстаных буйной хакерскай кампаніяй. Як паведамляе «Голас Амэрыкі», пачынаючы з сярэдзіны 2015 году, расейская выведка і ФСБ адправілі шкодныя спасылкі больш чым адной тысячы атрымальнікаў, у тым ліку чальцам ураду ЗША. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў 13-старонкавай справаздачы ФБР і Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША.
ФБР апублікавала свой даклад у той жа дзень, калі прэзыдэнт Абама анансаваў пакет санкцый, які ўключае высылку з краіны 35 расейскіх дыпляматаў і захады ў дачыненьні да ГРУ і ФСБ. Гэты даклад папярэднічае больш падрабязнай ацэнцы амэрыканскай выведкі, якую прэзыдэнт Абама даручыў завяршыць да заканчэньня праз тры тыдні яго прэзыдэнцкага тэрміну.
ФБР адкрыта абвінаваціла расейскія службы выведкі ва ўмяшаньні ў амэрыканскія выбары, апублікаваўшы ў чацьвер самы поўны на сёньняшні дзень даклад у гэтым пытаньні.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1