Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узнаўляльная энэргія стала таньнейшай за нафту і газ ужо ў 30 краінах


Паводле справаздачы Сусьветнага эканамічнага форуму, у больш чым 30 краінах аднаўляльная энэргія таньнейшая або роўная па кошце з выкапнёвымі энэрганосьбітамі.

У бліжэйшыя гады парытэт коштаў будзе дасягнуты ў 80% краін свету, — паведамляе Deutche Welle са спасылкай на сьнежаньскую справаздачу Сусьветнага эканамічнага форуму (СЭФ). Сярод гэтых дзяржаваў — Аўстралія, Бразылія, Мэксыка і Чылі.

Паводле Deutsche Bank, да дзяржаваў з парытэтам коштаў вытворчасьці энэргіі з аднаўляльных крыніц і з выкапнёвага паліва можна аднесьці 11 краін Эўразьвязу, у тым ліку Нямеччыну, а таксама Ізраіль, Новую Зэляндыю, Турэччыну, Японію і іншыя.

Паводле кіраўніка аддзелу доўгатэрміновых інвэстыцый СЭФ Майкла Дрэкслэра, аднаўляльная энэргія дасягнула «пераломнага моманту».

«Сонечная і ветраная энэргетыка цяпер стала вельмі канкурэнтаздольнай, і выдаткі працягваюць падаць. Гэта ня толькі камэрцыйна жыцьцяздольная опцыя, але і прывабная магчымасьць для інвэстыцый з доўгатэрміновым, стабільным, абароненым ад інфляцыі прыбыткам», — заявіў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG