«Кондрусь пакутуе на зьмешанае шызоіднае расстройства псыхікі. Дысгармонія асобы, пратэставая рэакцыя, няздольнасьць падтрымліваць доўгатэрміновыя стасункі зь людзьмі, павышаны самааналіз, абвостранае разуменьне сваіх правоў. Але памяць добрая. Адмова ад прыёму ежы і знаходжаньня ў судзе — рэакцыя пратэсту. Можа знаходзіцца ў судзе. Але праз парушэньні ў эмацыйнай сфэры недакладна трактуе паводзіны іншых людзей. Патрэбны нагляд і лячэньне», — гаворыцца ў заключэньні.
На гэтым абвяшчэньне матэрыялаў справы было завершана. Цяпер пачынаецца агляд рэчавых доказаў.