Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі дазволілі курыць марыхуану


Канстытуцыйны суд Грузіі дазволіў жыхарам краіны ўжываць марыхуану ў невялікіх колькасьцях. Галоўнай умовай легальнага ўжываньня наркотыку суд назваў недастатковы для продажу абʼём.

Як паведамляе BBC, на думку суду, у выпадках, калі гаворка ідзе пра абʼём ня болей за 70 грамаў марыхуаны, практычна немагчыма даказаць, што яе ўладальнік плянаваў збыць наркотык. У сувязі з гэтым крымінальнае пакараньне за яе захоўваньне і ўжываньне суд палічыў негуманным.

Пры гэтым распаўсюд марыхуаны падпадае пад крымінальны артыкул.

Да цяперашняга часу грузінскае заканадаўства прадугледжвала адміністрацыйную адказнасьць у выпадку, калі чалавека ўпершыню лавілі за ўжываньне марыхуаны і крымінальную ў выпадку рэцыдыву.

У Беларусі марыхуана лічыцца такім жа наркотікам як гераін ці амфэтамін і за яе захоўваньне можна атрымаць вялікія тэрміны пазбаўленьня волі. Напрыклад, у пачатку сакавіка сёлета актор купалаўскага тэатру Арцём Бародзіч быў прысуджаны да 5 гадоў калёніі за 26 грам марыхуаны, якую знайшлі ў яго дома

12 сьнежня вакаліст і заснавальнік рэгі-гурту Клім Малажавы асуджаны Маладзечанскім раённым судом да 9 гадоў зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Яго абвінавацілі ў незаконным абарачэньні наркотыкаў. Дома знайшлі 30 грамаў марыхуаны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG