Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асамблея НДА назвала «Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасьці» за 2016 год ФОТАГАЛЕРЭЯ

Асамблея НДА Беларусі 23 сьнежня абвесьціла пераможцаў прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці» за 2016 год.

Галіна Абакунчык атрымала прэмію ў намінацыі «Мэдыя/журналіст году» за шэраг матэрыялаў (цягам году іх было каля сотні) пра грамадзкія акцыі і ініцыятывы, пра перасьлед грамадзкіх актывістаў.

«Я не ўспрымаю гэтую прэмію як пэрсанальную заслугу ці перамогу. А як агульную перамогу журналістаў, якія працуюць на разьвіцьцё і ўмацаваньне грамадзянскай супольнасьці. Каб яна была разьвітой, актыўнай і салідарнай. І гэта сымбаль таго, што праца журналістаў ня марная. Галоўнае, каб намаганьні журналістаў, праваабаронцаў і грамадзкіх арганізацыяў мелі плён. І каб гэта працавала на беларускасьць, дзяржаўнасьць і незалежнасьць», — сказала Галіна Абакунчык.

Лідэрам году сёлета абвешчаны Зьміцер Дашкевіч («Малады фронт»). А галоўнай кампаніяй году — збор подпісаў за наданьне бела-чырвона-беламу сьцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

Сёлета ў шорт-ліст узнагароды трапілі двое аўтараў Свабоды: Галіна Абакунчык і Вінцук Вячорка.


XS
SM
MD
LG