Нерухома застыла ў радоне. Але плыву. За вакном — сьвінцовыя хмары. Халодныя і змрочныя, як сьнежаньскі дзень. Заплюшчваю вочы. Хмары ўсё роўна плывуць.
Чую голас Мілы Ражковай, расейскай сьпявачкі, якая жыве ў Маскве. Ня ведае нашае мовы, але аднойчы пачула і вырашыла, што засьпявае і па-беларуску. Ужо сьпявае. Выразна гучыць нашае густое ч і яркае, цьвёрдае р: «Зачарована хмары плывуць...»
Паўтараю радкі і думаю пра сваю доню. Ці знойдзе яна «хмараў юных вяровіцу — люстра высьненых слоў»? Ці не разаб’е свае «крылы аб дзіды сьвінцовыя хмараў»?
Замаўляю песьняю на сваю дачушку: «Я вярнуся з чужых краёў!»
Альжбета Кеда
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org