Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо заўтра: Сьпеўны сход зьвернецца да спадчыны Філяматаў


«Сьпеўны сход» у Дзень роднай мовы, люты 2016
«Сьпеўны сход» у Дзень роднай мовы, люты 2016

Куды варта пайсьці ды за чым сачыць заўтра, 20 сьнежня

Імпрэзы

«Сьпеўны сход» у Менску

Праект «Сьпеўны сход», на якім можа засьпяваць кожны чалавек, у 2014 годзе распачалі музыкі Аляксей Чубат і Сяргей Доўгушаў. Ён дапамагае захоўваць і папулярызаваць нематэрыяльную культурную спадчыну Беларусі.

«Сьпеўны сход» 20 сьнежня будзе прысьвечаны 220-годдзю з дня нараджэньня Тамаша Зана і Яна Чачота, удзельнікаў абʼяднаньня Філяматаў.

Менск, Галерэя ТUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны

Канцэрт гуртоў «BisBand» і «INSAЙТ»

У клюбе «Графіці» выступяць маладыя гурты «BisBand» і «INSAЙТ».

Хлопцы з гурту «BisBand» граюць вясёлую музыку, прапарцыйную паляпшэньню настрою слухачоў.

А «INSAЙТ» – гэта сумяшчэньне стыляў і музычныя экспэрымэнты, творчы кампраміс.

Менск, Бар «Графіці» (зав. Калініна, 16).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Квіток каштуе 1 рубель.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG