Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўсходзе Алепа салдаты Асада забілі ўжо больш за 80 мірных жыхароў


Адзін з раёнаў на ўсходзе Алепа (12 сьнежня 2016 г.)
Адзін з раёнаў на ўсходзе Алепа (12 сьнежня 2016 г.)

На поўначы Сырыі, ва ўсходніх раёнах Алепа ўрадавымі войскамі забітыя 82 мірныя жыхары, у тым ліку 11 жанчын і 13 дзяцей.

Паводле дадзеных праваабарончага ведамства ААН, якое спасылаецца на вартыя даверу сьведчаньні, салдаты арміі Башара Асада ўрываюцца ў дамы, проста на месцы забіваюць жыхароў, у тым ліку жанчын і дзяцей.

Паводле апошніх дадзеных Бі-Бі-Сі, паўстанцы, якія ўтрымлівалі ўсход Алепа 4 гады, наблізіліся да мяжы поўнай паразы. Пад іх кантролем застаюцца ўсяго некалькі кварталаў.

ААН і Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа заклікалі ўрад Сырыі і яго саюзьніка Расею спыніць бамбаваньні Алепа і гарантаваць бясьпечную эвакуацыю мірнага насельніцтва.

Раней сырыйскія ўрадавыя вайскоўцы паведамілі агенцтву Reuters, што выціснулі паўстанцаў з усіх раёнаў Усходняга Алепа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG