Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз асудзіў апошнія сьмяротныя пакараньні ў Беларусі


Фэдэрыка Магерыні
Фэдэрыка Магерыні

У заяве кіраўніцы зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Фэдэрыкі Магерыні, разьмешчанай на афіцыйным сайце ЭЗ, гаворыцца:

«Сёньня мы даведаліся пра яшчэ адно выкананае сьмяротнае пакараньне, якое мела месца ў Беларусі, а менавіта пра расстрэл Генадзя Якавіцкага. Раней на гэтым тыдні былі пакараныя сьмерцю два іншыя асуджаныя — Іван Кулеш і Сяргей Хмялеўскі. Гэтыя імёны дадаліся да пакаранага сьмерцю ў красавіку Сяргея Іванова.

Крокі, якія пакажуць, як Беларусь ставіцца да ўнівэрсальных асноўных свабодаў, вяршэнства права і правоў чалавека, у тым ліку і да сьмяротнага пакараньня, будуць заставацца ключавымі для фарміраваньня будучай палітыкі ЭЗ адносна Беларусі.

Усплёск расстрэлаў у 2016 годзе знаходзіцца ў супярэчнасьці з абавязаньнем, зробленым беларускімі ўладамі ў рамках Арганізацыі Абʼяднаных Нацый — разгледзець пытаньне пра ўвядзеньне мараторыю на прымяненьне сьмяротнай кары.

Эўрапейскі Зьвяз выступае супраць сьмяротнага пакараньня, якое не спрацоўвае як сродак стрымліваньня злачыннасьці і ўяўляе сабой непрымальнае адмаўленьне чалавечай годнасьці і недатыкальнасьці.

Крокі, якія пакажуць, як Беларусь ставіцца да ўнівэрсальных асноўных свабодаў, вяршэнства права і правоў чалавека, у тым ліку і да сьмяротнага пакараньня, будуць заставацца ключавымі для фарміраваньня будучай палітыкі ЭЗ адносна Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG