У дакладзе гаворыцца, што больш за 18 мільёнаў чалавек зь ВІЧ-інфэкцыяй у цяперашні час праходзяць антырэтравірусную тэрапію, а прыкладна такая ж колькасьць людзей па-ранейшаму ня ў стане атрымаць доступ да лячэньня, паколькі большасьць зь іх ня ведае аб сваім ВІЧ-пазытыўным статусе.
Самаправерка на наяўнасьць віруса ВІЧ палягае у тым, што людзі выкарыстоўваць сьліну або пробу крыві з пальца, каб вызначыць свой ВІЧ-статус у прыватных і зручных для сябе абставінах. Вынікі самаправеркі гатовыя цягам 20 хвілінаў. Асобам са станоўчымі вынікамі рэкамэндуецца зьвярнуцца па пацьвярджэньне тэстаў у паліклініку.
Паводле СААЗ, на сёньняшні дзень 23 краіны на сьвеце праводзяць палітыку, якая падтрымлівае самаправерку на ВІЧ-інфэкцыю. Многія іншыя краіны распрацоўваюць такую палітыку, але шырокамаштабнае ўкараненьне ВІЧ самакантролю застаецца абмежаваным. СААЗ падтрымлівае свабодны распаўсюд камплектаў самастойнага тэставаньня на ВІЧ і рэкамэндуе дзяржавам зьніжаць кошты набыцьця набораў для самадыягностыкі ВІЧ-інфэкцыі.
У ЗША набор для самаправеркі на наяўнасьць ВІЧ-інфэкцыі каштуе прыблізна 40 даляраў. На мэдычным партале www.103.by пішуць, што у Менску эскспрэс-тэстаў на ВІЧ-інфэкцыю, як і іншых падобных тэстаў, няма ў продажы.