Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт з бразыльскім футбольным клюбам разьбіўся ў Калюмбіі, загінулі 76 чалавек

абноўлена

Эмблема футбольнага клюбу Chapecoense. Як сьцьвярджаецца ў сацсетках, фота зь месца катастрофы
Эмблема футбольнага клюбу Chapecoense. Як сьцьвярджаецца ў сацсетках, фота зь месца катастрофы

Самалёт, што нёс на борце 9 чальцоў экіпажу і 72 пасажыраў, разьбіўся ў горным раёне па дарозе ў Мэдэлін, што ў Калюмбіі, піша Associated Press.

Што стала прычынай падзеньня, пакуль невядома. Пілёты перад падзеньнем паведамілі пра няспраўнасьці электраабсталяваньня.

Паліцыя пацьвердзіла, што ў катастрофе выжылі 5 чалавек, астатнія загінулі. Ратаўнікі працуюць на месцы здарэньня, ды ім замінае моцны дождж.

У ліку пасажыраў былі 22 футбалісты бразыльскага клюбу Chapecoense, што гуляе ў вышэйшай лізе краіны, Сэрыі А, і 28 супарцоўнікаў клюбу, а таксама 22 журналісты.

Паводле зьвестак FlightRadar24, самалёт кружляў над аэрапортам перад заходам на пасадку і потым зьнікнуў з радараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG