Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін у труне, другі ў турме. «Русский мир» без альтэрнатывы


Іван Барбашынскі ў судовай залі
Іван Барбашынскі ў судовай залі

Асноўнае пра падзеі 21 лістапада з сайту Свабоды.

Добры вечар! Мовазнаўца Вінцук Вячорка ў сваёй сэрыі «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам» распавядае пра Акадэмічную канфэрэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 году ў Менску. Надзвычай цікавы матэрыял пра надзённую праблему – як пісаць па-беларуску, каб усе былі задаволеныя. 90 гадоў пасьля канфэрэнцыі ўсё яшчэ далёка да згаданай задаволенасьці.

АПОШНЯЕ СЛОВА ЖЫВОГА БРАТА. У Слуцкім раённым судзе з апошнім словам выступіў Іван Барбашынскі, якога абвінавачваюць у супраціве міліцыянтам, спалучаным з гвалтам. Прысуд будзе зачытаны заўтра. Іван Барбашынскі сьцьвярджае, што супрацоўнікі патрульна-паставой службы пры затрыманьні зьбілі іх з братам Ігарам. Акрамя шматлікіх кровападцёкаў, у Івана зафіксавалі пералом двух рабрынаў. Ягоны брат Ігар таксама мусіў паўстаць перад судом, але памёр у СІЗА. На целе Ігара Барбашынскага знайшлі ня менш як 17 сьлядоў удараў цьвёрдым тупым прадметам. Наш фотарэпартаж з суду.

ТРЫ СЬВЯТКАВАНЬНІ АДНАГО ЧЫНУ. 96 ўгодкі Слуцкага збройнага чыну адзначаць асобна тры арганізацыйныя групы: Партыя БНФ і Рух «За свабоду», «Малады фронт», Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ.

СЭМІНАР БЕЗ АЛЬТЭРНАТЫВЫ ДЛЯ «РУССКОГО МИРА». У Беларуска-расейскім унівэрсытэце ў Магілёве прайшоў сэмінар на тэму асноваў беларускай і расейскай дзяржаўнасьці. Сэмінар праводзіўся выключна на расейскай мове і на ім прагучалі выступы выключна прыхільнікаў «русского мира», паколькі ніхто з альтэрнатыўнай думкай наконт згаданай тэмы ня быў запрошаны.

ГАМСУН ПА-БЕЛАРУСКУ НА ПАЧАТАК СЭРЫІ. У лютым-сакавіку 2017 году плянуецца выдаць першую кнігу сэрыі Noblesse Oblige, у рамках якой будуць выходзіць творы ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі па літаратуры ў перакладзе на беларускую мову. Пачаткам сэрыі стане выданьне кнігі «Голад» нарвэскага пісьменьніка Кнута Гамсуна – ляўрэата Нобэлеўскай прэміі 1920 году. Пад адной вокладкай публікуюцца творы «Голад» (пераклаў Лявон Баршчэўскі), «Пан» і «Вікторыя» (абодва пераклала Лідыя Ёхансэн).

Падпісацца праз электронную пошту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG