Упершыню прагучала імя Алеся Юркойця як чальца арганізаванай злачыннай групы, якая дзейнічала на Ашмянскай мытні ў пэрыяд з 2010-га па 2015 гады. Усяго прагучала больш за 50 прозьвішчаў. Арганізатарамі пракурор назваў Букеля, Высоцкага і Срумянца.
Абвешчаны перапынак да панядзелка 21 лістапада.
Да журналістаў падышла жанчына з залі і папрасіла зрабіць удакладненьне: у матэрыялах гэтай справы фігуруе інспэктар Тадэвуш Высоцкі, але гэта не арганізатар «злачыннай групоўкі».
Той, гэта Ігар Высоцкі, начальнік аддзелу. Пра Ігара Высоцкага і ішла гаворка ў абвінавачаньні як пра арганізатара. Але яго няма ў гэтым судзе. А Тадэвуш Высоцкі — адзін з шараговых мытнікаў. Пра яго яшчэ ў абвінавачаньні не гаварылася.
Абвінавачаньне лічыць, што Бабровіч таксама вінаваты паводле 430-га артыкулу Крымінальнага кодэксу — у атрыманьні хабару ў асабліва вялікім памеры ў складзе арганізаванай злачыннай групы.
Згадваюць пра мытніка Яўгена Бабровіча, які атрымаў агулам больш за 7 тысяч даляраў. Браў хабар па 200–250 даляраў з машыны, афармляў аўтамабілі на загад Мароз (яе судзяць у Кастрычніцкім судзе Менску). Ідзе пералік выпадкаў за 2014 год.
Фірма, якая перамяшчала грузы, называецца «Балтыйскі падарунак». Яшчэ назвалі фірму «Каліпса». Тут бралі па 100 даляраў.
Яшчэ часта гучыць сума хабару ў 210 даляраў.
Пасьля перапынку галасы пракурораў гучаць мацней. На стале, дзе сядзяць абвінаваўцы, зьявіліся гукавыя калёнкі. Вось толькі адзін з пракурораў вымаўляе вельмі хутка і зьядае канчаткі словаў, таму ўсё роўна мала што можна разабраць.
З кожнага аўтамабіля з кветкамі, якія праходзілі празь мяжу без адпаведнага нагляду, мытнікі бралі ад 150 да 250 даляраў, а зь іншым таварам — да 300 даляраў.
Зь іх па 10 даляраў перадавалася кожнаму з начальнікаў на розных узроўнях. На вяршыні гэтай піраміды знаходзіўся, паводле сьледзтва, начальнік Ашмянскай мытні. Відаць, маецца на ўвазе Іван Нівяркевіч, які летась быў асуджаны на 7 гадоў. Але ягонае імя ў абвінавачаньні не называюць.
Гучыць імя мытніка Высоцкага, які, паводле сьледзтва, дамаўляўся з прадстаўнікамі фірмаў, якія перавозілі празь мяжу тавары. У тым ліку дамаўляліся на тэрыторыі Літвы. Гэтак жа ў Літве дамовіўся з расейцам Малаевым мытнік Башлыкевіч (ягонае імя прагучала ў абвінавачаньні, хаця ў гэтай справе яго няма).
Названа больш як 400 транспартных сродкаў, якія мытнікі прапусьцілі празь мяжу з парушэньнямі. Гаворка вядзецца пра пэрыяд з 2011 па 2014 год.
Названыя каля 10 прозьвішчаў мытнікаў, якія гэта забясьпечылі. Юркойця сярод іх няма. Наогул прозьвішча Юркойця ў той частцы абвінавачаньня, якую ўжо зачыталі пракуроры, яшчэ не гучала.
Падсуднаму Высоцкаму сьледчыя налічылі хабар больш як на 19 тысяч даляраў. Яшчэ аднаму мытніку, Курневічу, — больш за 9 тысяч даляраў.
Гучыць нейкае АТ «Міленіюм», на адрас якога накіроўваліся транспартныя сродкі, за якія браўся хабар па 250 даляраў. Афармляў Курневіч на загад Высоцкага. Гэта было ў 2013 годзе, больш за 10 фактаў.
Апроч «Міленіюма» згадваецца яшчэ адна фірма, АТ «Гармонія», якая давала хабар па 250 даляраў за машыну.
За 2014 год фігуруе фірма «Балтыйскі падарунак». Афармляў Курневіч на загад Карповіча, атрымана за гэта па 200–210 даляраў.
У Партызанскім судзе пасьля абедзенага перапынку аднавіўся працэс над 11 ашмянскімі мытнікамі, сярод якіх і Алесь… https://t.co/pHRRFh9fsl
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.11.2016
У Кастрычніцкім судзе ідзе яшчэ адзін працэс над ашмянскімі мытнікамі. Там судзяць і Мароз, якую згадвалі ў Партыза… https://t.co/Je1jMFfOlt
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.11.2016
Начальнікаў мытні судзяць у абласным судзе
Стала вядома, што ўсяго мытнікаў разьбілі на 4 групы. Тут, у Партызанскім судзе Менску, сёньня судзяць Лапейку, Швіта, Высоцкага, Бабровіча, Нагорскага, Чэпіна, Часнойця, Казьмірчука, Курневіча, Страйко, Юркойця. У Кастрычніцкім судзе мусяць судзіць яшчэ адну групу. Начальнікаў судзяць у Менскім абласным судзе. Зь 1 лістапада таксама ідзе працэс у Фрунзенскім судзе.
Жонка Юркойця Ганна: Бачу, працэс зацягнецца на месяцы. Але чакаю ад яго толькі апраўданьня Алеся.#юркойць https://t.co/MiFKpr6QeN
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.11.2016
Глеб Лабадзенка пра Юркойця: даведаўся, што 6 з 11 падсудных не пад вартай. У Алеся 3 дзетак, але 20 месяцаў трымаю… https://t.co/JlzAqYanHj
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.11.2016
Абвешчаны перапынак да 14.30.
У абвінавачаньні гучыць шмат прозьвішчаў мытнікаў, якіх няма ў гэтай залі і, адпаведна, ім не выстаўляецца абвінавачаньне па дадзенай справе. Але яны фігуруюць як удзельнікі эпізодаў, якія сьледзтва кваліфікуе як злачынныя. Прыкладам, як нейкі Мароз, прозьвішча якога гучала нядаўна ў сувязі з абвінавачаньнем падсуднаму Лапейку.
На працэсе "ашмянскіх мытнікаў" публіка абурылася, што пракурор ціха чытае абвінавачанье. "Грамчэй! Уключыце мікраф… https://t.co/H4rwJVAXKb
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.11.2016
Судзьдзя зрабіў заўвагу пракурору
Адбыўся інцыдэнт. Абвінавачаньне пачаў зачытваць другі пракурор, але той чытаў яшчэ цішэй, чым першы. Праз хвіліну публіка абурылася: «Кажыце грамчэй, уключыце мікрафоны!»
Судзьдзя мусіў зрабіць заўвагу пракурору, і тады той пачаў чытаць сапраўды гучней, але мікрафоны ў залі гэтак і не ўключылі. Два мікрафоны стаяць на стале пракурораў, але адвернутыя ў процілеглы бок.
Пракурора кепска чуваць
Адвакаты ўткнуліся ў свае паперы, публіка ў залі — у мабільныя тэлефоны. Пракурор чытае ледзь чутна, здаецца, зараз засьне.
Доўгі пералік машын
Гучыць доўгі пералік транспартных сродкаў, якія «аформіў мытнік Лапейка па ўказаньні Мароз» — называецца дзень, калі гэта было, і колькі атрымана даляраў. У асноўным гучыць хабар у 250 даляраў ЗША. Ужо больш за 20 пазыцыяў.
Пракурор:"Арганізаваная група мытнікаў" атрымала з 10-15 гады хбольш за 800 тысяч даляраў хабару. Прагучалі імёны Л… https://t.co/NCD8byGNBp
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.11.2016
Сума хабараў — 800 тысяч даляраў
Яшчэ гучаць зьвесткі пра падсуднага Высоцкага. Што нібыта паведамляў падначаленым мытнікам назвы фірмаў, грузы якіх трэба вызваліць ад кантролю, каб атрымаць хабар. Сумы гучалі ад 250 да 110 даляраў за аўтамабіль. Эпізоды тычыліся 2010, 2012, 2014, 2015 гадоў. Грошы перадаваліся ў розных месцах, у тым ліку ў Вільні і на дарогах Беларусі. Усяго было атрымана для арганізаванай групы больш за 800 тысяч даляраў. Зь іх Лапейка, якому чытаюць абвінавачаньне, атрымаў, паводле сьледзтва, каля 9 тысяч даляраў.
250 даляраў хабару з машыны
Паводле абвінавачаньня, якое зачытвае пракурор, грузы ішлі з краінаў Эўразьвязу ў Расею, Казахстан. Гучаць словы пра злачынную групоўку мытнікаў: што яны разьмяркоўвалі ролі, дамовіліся пра спосабы зносінаў, рэгулярна даводзіліся зьвесткі пра грузы, якія трэба было прапусьціць безь перашкодаў, для кансьпірацыі былі набытыя адмысловыя мабільнікі і сім-карты.
Памеры хабару за аўтамабіль — спачатку 250 даляраў, потым 210. Па другой катэгорыі грузу — 150-100 даляраў. За машыну з кветкамі — 80. Парадак быў такі, што грошы перадаваліся начальніку, які браў сваю долю. Тады грошы ішлі далей, і розныя начальнікі бралі зь іх сваю долю. Начальнікі штомесяц перадавалі з гэтых грошай частку начальніку мытні. Гучаць прозьвішчы мытнікаў (сярод іх Бубноў, іншыя чуваць дрэнна, пракурор чытае вельмі ціха). Таксама гучыць, што начальнік даваў указаньні аб дадатковых захадах мытнага кантролю, каб прымусіць заплаціць хабар. Гэта паведамляецца пра падсуднага Т. Высоцкага. Груз ішоў у Самару.
Ад пракурора гучыць пра мытнікаў: ..створана група, размеркаваныя ролі, дамоўлена пра спосабы зносін, зьвесткі пра… https://t.co/29skT6Eb46
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.11.2016