Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Беларуськаліі» зноў загінуў чалавек


Зранку 14 лістапада ў шахце «Беларуськалія» загінуў працаўнік падраднай арганізацыі, паведамляе Сьледчы камітэт.

Распачатая крымінальная справа за парушэньне правілаў бясьпекі ў часе горных працаў, што прывяло да сьмерці па неасьцярожнасьці (ч.2 арт. 303).

Здарэньне адбылося падчас выпраўленьня няспраўнасьці горнай тэхнікі, якая забясьпечвае высечку пародаў. 22-гадовы машыніст горна-выёмачнай машыны атрымаў сьмяротныя траўмы. Сьледчыя зафіксавалі сьляды і доказы на месцы здарэньня, вывучаюць тэхнічную дакумэнтацыю, распачалі шэраг экспэртызаў.

Тры тыдні таму на «Беларуськаліі» загінуў яшчэ адзін чалавек — паводле папярэдняй інфармацыі, абарваўся трос у будаўнічай люльцы, што падымалася на дах з шасьцю людзьмі (тры пацярпелыя былі шпіталізаваныя, адзін загінуў на месцы). Таксама вядома пра сьмяротны выпадак у чэрвені: 27-гадовы рабочы загінуў пасьля таго, як на яго ўпала мэталічная канструкцыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG