Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: у Лукашэнкі і Эрдагана сяброўскія стасункі


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей распавёў у інтэрвію турэцкаму інфармацыйнаму агенцтву Anadolu пра дачыненьні Менску і Анкары.

Макей заявіў, што краіны займаюць падобныя пазыцыі на міжнароднай арэне, а іх погляды на пытаньні ўнутрыпалітычнага разьвіцьця супадаюць.

З пункту гледжаньня кіраўніка МЗС, інтэнсыфікацыя зносін паміж Турэччынай і Беларусьсю абумоўлена «наладжваньнем сяброўскіх кантактаў» паміж Лукашэнкам і Эрдаганам.

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган падчас сустрэчы ў Стамбуле, 13 красавіка 2016 году
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган падчас сустрэчы ў Стамбуле, 13 красавіка 2016 году

«Думаю, што менавіта наладжваньне ў свой час давяральных, цёплых, сяброўскіх стасункаў паміж кіраўнікамі нашых дзяржаў прывяло да таго, што мы сёньня практычна выходзім на новы этап двухбаковага супрацоўніцтва», — кажа ён у інтэрвію, стэнаграма якога разьмешчана на сайце МЗС Беларусі.

Паводле Макея, афіцыйны Менск разьлічвае, што візыт Эрдагана надасьць «магутны імпульс» гандлёва-эканамічнаму ўзаемадзеяньню дзьвюх краінаў. Турэччына, сьцьвярджае кіраўнік МЗС, займае важнае месца ў плянах Беларусі ў пытаньнях рэалізацыі праграмы дывэрсыфікацыі экспарту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG