На момант публікацыі за Клінтан прагаласавалі амаль на 170 тысяч амэрыканцаў больш, чым за Трампа. Пры гэтым ён ужо набраў дастатковую для перамогі колькасьць галасоў выбаршчыкаў — 276 (пры неабходных 270).
Выбары ў ЗША праходзяць у два этапы: выбаршчыкі аддаюць галасы за выбаршчыкаў, якія пазьней галасуюць за аднаго з кандыдатаў. Колькасьць выбаршчыкаў ад кожнага штата прама прапарцыйная колькасьці насельніцтва.
Рэспубліканец Дональд Трамп, фактычна абраны 45-м прэзыдэнтам ЗША, на гэты момант у працэсе падвядзеньня вынікаў галасаваньня — па агульнай колькасьці галасоў выбаршчыкаў — адстае ад саперніцы — кандыдата ад дэмакратаў Гілары Клінтан. Пра гэта сьведчаць дадзеныя, якія ў рэжыме рэальнага часу публікуе Associated Press.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1