Барацьба з карупцыяй і зрастаньне ўлады зь бізнэсам
1.Папраўка да Канстытуцыі, якая абмяжуе колькасьць тэрмінаў, на якія могуць абірацца чальцы Кангрэсу.
2. Спыненьне набору фэдэральных службоўцаў (акрамя вайсковых і работнікаў грамадзкай бясьпекі ды аховы здароўя).
3. З кожнаю новаю фэдэральнаю рэгуляцыйнаю нормаю будуць адмяняцца дзьве дзейныя.
4. Былым супрацоўнікам Белага дому і Кангрэсу будзе забаронена станавіцца лабістамі на працягу пяці гадоў пасьля сыходу са службы.
5. Будзе ўведзеная пажыцьцёвая забарона для супрацоўнікаў Белага дому лабіяваць інтарэсы замежных урадаў.
6. Замежным лабістам будзе цалкам забаронена зьбіраць сродкі для амэрыканскіх выбарчых кампаніяў.
7. Закон аб ачышчэньні Вашынгтону ад карупцыі.
Абарона амэрыканскіх работнікаў
8. Перагляд умоваў пагадненьня аб Паўночнаамэрыканскай зоне свабоднага гандлю.
9. Выхад з Транс-Ціхаакіянскага партнэрства.
10. Абвяшчэньне Кітаю валютным маніпулятарам.
11. Барацьба зь несправядлівымі замежнымі гандлёвымі практыкамі, якія шкодзяць амэрыканскім работнікам.
12. Зьняцьце абмежаваньняў на распрацоўку амэрыканскіх энэргарэсурсавых рэзэрваў, уключаючы лупнякі, нафту, газ і вугаль.
13. Ліквідацыя ўстаноўленых Абамай і Клінтанам перашкодаў для важных энэргетычных інфраструктурных праектаў.
14. Адмова ад праграмаў барацьбы з глябальным пацяпленьнем ААН.
Захады для аднаўленьня бясьпекі і канстытуцыйнага правапарадку:
15. Усе неканстытуцыйныя акты, распараджэньні і ўказы прэзыдэнта Абамы будуць адмененыя.
16. Выбар новага судзьдзі Вярхоўнага суду пасьля сьмерці Антаніна Скаліі.
17. Закон аб барацьбе зь нелегальнай іміграцыяй, які забясьпечыць фінансаваньне будаўніцтва сьцяны на паўднёвай мяжы ЗША.
18. Усё фэдэральнае фінансаваньне гарадоў-сховішчаў для імігрантаў будзе адклікана.
19. Высылка з краіны незаконных імігрантаў-злачынцаў.
20. Замарозка іміграцыі выхадцаў са схільных да тэрарызму рэгіёнаў.
21. Закон аб аднаўленьні нацыянальнай бясьпекі, які дапаможа аднавіць узброеныя сілы.
22. Закон аб аднаўленьні грамадзкай бясьпекі, які ставіць за мэту зьніжэньне злачыннасьці, распаўсюджваньне наркотыкаў і ўзровень гвалту.
Эканоміка
23. Закон аб падатковых ільготах і спрошчаным падаткаабкладаньні для сярэдняе клясы.
24. Закон аб барацьбе зь пераносам вытворчасьці.
25. Закон аб амэрыканскай інфраструктуры, накіраваны на тое, каб з дапамогай падатковых ільготаў падштурхнуць да стварэньня прыватна-дзяржаўных партнэрстваў і прыватных інвэстыцыяў у інфраструктуру.
26. Закон аб выбары школы і аб адукацыйных магчымасьцях. Ён пераразьмяркуе фінансаваньне адукацыі і дасьць бацькам права адпраўляць дзяцей у школу на свой густ — дзяржаўную, прыватную, незалежную, спэцыялізаваную — або вучыць іх дома.
27. Закон аб адмене і замене Obamacare.
28. Закон аб даступным доглядзе за дзецьмі і старымі. Ён дазволіць амэрыканцам адлічваць ад падаткаў выдаткі на дагляд за дзецьмі і старэйшымі і падштурхне працадаўцаў арганізоўваць службы догляду за дзецьмі на працоўных месцах.
Паглядзець цалкам прамову можна ТУТ.