Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Зелянкоўская: «Людзі ссумаваліся па свабодзе. Па тых, хто кажа праўду»


Сяргей Міхалок і Сьвятлана Зелянкоўская
Сяргей Міхалок і Сьвятлана Зелянкоўская

Жонка Сяргея Міхалка падзялілася ўражаньнямі пасьля канцэрту гурту Brutto ў Гомлі. Сьвятлана Зелянкоўская была ў залі разам з сынам Макарам, якога бацька забраў да сябе на сцэну.

«Уражаньні супэрскія, — сказала Сьвятлана Зелянкоўская. — Я радая, што мой муж дасягнуў таго, аб чым ён марыў з 19 гадоў, таго, што жыло ў ім ўсё жыцьцё, якое насычае маладога ўнутрана моцнага чалавека. Такім я яго пакахала. І сёньня я ўбачыла росквіт таго, аб чым я марыла».

«Беларусь — гэта ягоная радзіма, — працягнула Зелянкоўская. — Тое, што яго тут сустрэлі так шчыра, з такім імпэтам, — гэта энэргетыка прыняцьця. Энэргетыка таго, што ён жаданы, яго чакаюць. Ссумаваліся людзі па свабодзе. Па тых людзях, якія кажуць праўду. Калі ім дазволілі казаць праўду насамрэч, то ўсе сапраўдныя героі, усе людзі, якія адчуваюць сябе свабоднымі, вольнымі, яны тут сустрэліся. Яны адчулі еднасьць. Гэта нават не канцэрт майго мужа. Гэта канцэрт аб’яднаньня тых, хто хоча сказаць: „Мы разам, мы любім адзін аднаго, мы падтрымліваем адзін аднаго, у нас адзін стрыжань“. Гэты стрыжань — гэта любоў да сваёй культуры, да сваёй Радзімы, да сваёй свабоды»

Першы канцэрт гурту Brutto адбыўся 29 кастрычніка ў Лядовым палацы Гомля і сабраў каля 3000 гледачоў. Ад моманту заснаваньня гурту ў верасьні 2014 году музыкам не дазвалялі выступаць у Беларусі. Гурт базуецца ва Ўкраіне і пасьпяхова гастралюе ў розных краінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG