Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць палітвязьняў у Расеі сёлета вырасла ўдвая — «Мэмарыял»


У Расеі ў 2016 годзе колькасьць палітычных заняволеных вырасла ў два разы. Пра гэта ў пятніцу паведаміў праваабарончы цэнтар «Мэмарыял». Як паведамляецца на сайце арганізацыі, у 2015 годзе ў складзеным «Мэмарыялам» сьпісе палітвязьняў было 50 чалавек, сёньня іх 102.

Арганізацыя лічыць палітычнымі заняволенымі людзей, асуджаных як да турэмных тэрмінаў, так і да хатняга арышту.

Як растлумачыў РБК кіраўнік праграмы «Падтрымка палітвязьняў і грамадзянскіх актывістаў» Сяргей Давідзіс, колькасьць асуджаных паводле палітычных матываў вырасла з-за дзеяньняў праваахоўных органаў на месцах. Паводле яго слоў, паліцыя нярэдка затрымлівае невінаватых, каб паказаць добрую раскрывальнасьць экстрэмісцкіх злачынстваў.

30 кастрычніка ў Расеі пройдзе дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG