БАЖ, Гарэцкі: «Нават умоўны прысуд стварае атмасфэру страху ў краіне. Ніякі блогер не захацеў бы сабе такой ”раскру… https://t.co/e0TKZwFrJs
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.10.2016
Павал Севярынец пра кампанію салідарнасьці з Пальчысам: На нас склалі агулам 70 пратаколаў, але людзі прыходзілі і… https://t.co/sW99Lt2zFn
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.10.2016
#Пальчыс кажа, што ў журналістаў яшчэ шмат працы, бо за кратамі застаюцца палітвязьні.
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.10.2016
Пальчыс зьняўся з актывістамі, якія пікетавалі суд цягам працэсу.#Пальчыс https://t.co/ImobGAuXUA
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.10.2016
Зісер: «Рады, што здаровы сэнс перамог. Я згодны не з усім, што пісаў #Пальчыс, але ніяк не лічу, што за гэта можна… https://t.co/IHIjcSEEhY
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.10.2016
Статкевіч: Дапускаў, што Пальчысу дадуць год рэальны і вызваляць праз пару месяцаў. Атрымалася лепш. Спрацаваў эўр… https://t.co/KpcbA2VpwT
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.10.2016
Эдуард Пальчыс на волі
#Пальчыс сёньня адзначае 26-годзьдзе. І, напэўна ж, будзе адзначаць вызваленьне з-за кратаў. Павіншуеце? :)… https://t.co/1XQi1nB1kL
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.10.2016
Класкоўскі: ”Такі гібрыдны прысуд гэта рэвэранс у бок Расеі, але моцнай нэгатыўнай рэакцыі ад Эўропы не чакаю”… https://t.co/r6NjLG8zuq
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.10.2016
Дзьмітрыеў: вырак завялікі, але добра, што ён будзе дома
Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў камэнтуе вырак Эдуарду Пальчысу.
«Вядома, усё роўна за тое, што рабіў Эдуард, гэта вырак занадта вялікі, ды і наогул мне здаецца, любы абвінаваўчы прысуд быў бы завялікі — ёсьць значна больш адэкватныя меры. Але мы ведаем і тое, якім мог бы быць вырак, мы ведаем, якая беларуская ўлада бывае неадэкватная ў такіх рашэньнях. Таму добра, што ён будзе сёньня дома; добра што ён можа мець нармальныя стасункі са сьветам і не сядзець за кратамі. І гэта добра ня толькі для яго, але і для Беларусі, бо насамрэч цяпер усе такога кшталту неадэкватныя дзеяньні ўлады могуць вельмі-вельмі ўскладніць шлях узаемадачыненьняў Беларусі з ЭЗ і ЗША, а гэты шлях сёньня вельмі важны».
Бяляцкі: «Мы будзем раіць Эдуарду абскарджваць гэты прысуд як несправядлівы»
Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна», пра вырак Пальчысу:
«Думаю, што прысуд несправядлівы, бо яму пакінулі артыкулы, якія былі ў абвінавачаньні. Мы катэгарычна з гэтым нязгодныя, мы пісалі пра гэта яшчэ ў заяве перад першым судом. Але тое, што ён выйшаў на волю, ёсьць вынікам супольнай дзейнасьці беларускай грамадзкасьці: і тое, што рабілі журналісты, калі падрабязна асьвятлялі гэтую справу і прыцягвалі да яе ўвагу; і тое, што рабілі праваабаронцы, што рабілі грамадзкія актывісты, — усё гэта дало той эфэкт, што Эдуард цяпер на волі. Але мы будзем раіць яму абскарджваць гэты прысуд як несправядлівы».
Гарэцкі: Пальчыс не вінаваты, прысуд стварае пэўную атмасфэру страху
Барыс Гарэцкі, прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў, пра вырак Пальчысу:
«Адназначна лічым прысуд несправядлівым. Ён несправядлівы, бо, на наш погляд, справа супраць Пальчыса абсалютна палітычна матываваная. Лічым, што ён не вінаваты, бо сярод матэрыялаў, сабраных супраць яго, ніякіх экстрэмісцкіх заклікаў няма. Але мы ўсё роўна вітаем тое, што суд выбраў пакараньне, не зьвязанае з адбываньнем у турме. Ды гэта такое палавінчатае рашэньне, мы працягваем настойваць на тым, што абвінавачаньні з Пальчыса павінны быць зьнятыя, прысуд павінен быць скасаваны.
Думаю, гэты прысуд уплывае на людзей, якія пішуць матэрыялы, блогі. Гэты прысуд стварае пэўную атмасфэру страху. Нікому ня хочацца трапіць за краты, хай сабе і на 10 месяцаў. Зь іншага боку, бачым выпадак, калі не настолькі шырока вядомы блогер праз гэтую справу атрымаў шырокае прызнаньне, розгалас, „раскрутку“. Але ж ніхто з тых, хто піша ў беларускім інтэрнэце, не захацеў бы „раскруткі“ такой цаной».
Пальчыс: «Я не герой!» #Пальчыс https://t.co/pAfRs97A4q https://t.co/hV3w5FzIQF
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.10.2016
Някляеў: «Калі б не „лібэралізацыя“, то Пальчыс атрымаў бы ня „хімію“, а турму»
Паэт Уладзімер Някляеў пра вырак Эдуарду Пальчысу.
«Калі б не было таго, што называюць „лібэралізацыяй“, то Пальчыс атрымаў бы ня „хімію“, а турму, гэта безумоўна. І атрымаў бы ён турму ня толькі праз рашэньне беларускіх уладаў, але і пад ціскам спэцслужбаў Расеі, якія лічаць цяпер сваім галоўным абавязкам утрымліваць на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі патрыятычны дух, а гэты патрыятычны дух падломваецца такімі публікацыямі, якія даваў на сваім сайце Пальчыс. Я думаю, што справа Пальчыса — гэта яшчэ адно сьведчаньне патаемных перамоў, якія ніколі не спыняліся паміж Крамлём і Лукашэнкам. І гэта ня толькі перамовы пра газ, пра нафту, але і перамовы пра тое, якой быць Беларусі і як рухацца ёй па эўрапейскім вэктары, рух па якім ажыцьцяўляецца з дазволу Крамля. Пакуль будзе Лукашэнка і ягоны рэжым, датуль будуць судзіць усіх, хто думае і дзейнічае інакш, чым Лукашэнка і ягоныя служкі. Датуль ніякай сапраўднай дэмакратызацыі і рэформаў у нас ня будзе», — кажа палітык і паэт Уладзімер Някляеў.
Класкоўскі: «Гэта гібрыдны прысуд, справа высмактаная з пальца»
Палітоляг Аляксандар Класкоўскі пра вырак Эдуарду Пальчысу:
«Я прагназаваў менавіта такога кшталту рашэньне: прысуд, не зьвязаны з пазбаўленьнем волі. Гэта было чакана, бо з гэтай гісторыяй беларускія ўлады трапілі ў такую пастку, калі з аднаго боку дзейнічае... наогул, яшчэ са сталінскіх часоў дзейнічае прынцып, што дарэмна не саджаюць. Апраўдаць яго не маглі паводле лёгікі цяперашняй сыстэмы. А з другога боку, было зразумела, што справа высмактаная з пальца.
Акрамя ўсяго іншага, на беларускія ўлады ціснуў чыста прагматычны чыньнік: сёньня абсалютна недарэчна, каб зьявіўся яшчэ адзін палітвязень. Цяпер ідзе трэнд паляпшэньня стасункаў з Эўропай. А між тым і Міклаш Харасьці (спэцыяльны дакладчык ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. — РС) літаральна ўчора ў чарговым дакладзе па Беларусі згадаў пра Пальчыса. Эўрапейскія, амэрыканскія функцыянэры нагадвалі, давалі зразумець афіцыйнаму Менску, што пільна сочаць за гэтым працэсам. Таму быў выбраны такі варыянт, я б сказаў, гібрыдны.
З аднаго боку, паказалі, што нібы недарэмна вялі гэтую справу, што нібы чалавек награшыў перад уладамі. Думаю, тут яшчэ і аглядка на Крэмль была, бо зразумела, што быў расейскі чыньнік у гэтай гісторыі — фактычна, з падачы расейскіх спэцслужбаў беларускія і атрымалі ў рукі Пальчыса. Маўляў, бачыце, мы такіх зацятых нацыяналістаў, якія супраць вас „гоняць хвалю“, адсочваем і караем. Але ж зь іншага боку, Захад не прыдзярэцца, бо ў залі суду Пальчыс вызвалены, хоць там і абмежаваньне волі. Але гэта ня той выпадак, калі Эўропа пачне гучна абурацца, а тым болей ламаць трэнд паляпшэньня стасункаў.
Усё зроблена па-беларуску, гібрыдны прысуд».
Алексіевіч: «Удала спрабуе трымаць грамадзтва ў страху. Але думаю, людзі не рэагуюць ні на што, гэта ўсё ў дэмакрат… https://t.co/xi0X7V89DI
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.10.2016
Аляксей Янукевіч: «Ганебна, што Пальчыс усё ж такі прызнаны вінаватым»
Лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пра вырак Пальчысу:
«Безумоўна, гэта ганебна, што ён усё ж такі прызнаны вінаватым. Аднак тое, што ён на волі — гэта цудоўная навіна. Я думаю, што гэты факт досыць добра і красамоўна адлюстроўвае, што пэўныя працэсы ўсё ж такі і ў беларускім грамадзтве, і ў беларускай дзяржаве адбываюцца. Беларуская ўлада пры тым, што вельмі баіцца любых праяваў вольнага слова, нягледзячы на тое, што для расейскіх уладаў магчымасьць весьці неабмежавана шавіністычную прапаганду ў Беларусі зьяўляецца вельмі важнай, але ёсьць разуменьне таго, што неабходна ўсё ж такі дыстанцыявацца ад гэтай прапаганды дзеля таго, каб і Захаду пэўныя сыгналы накіраваць, і беларускаму грамадзтву. Таму, нягледзячы на ганебнае асуджэньне, Пальчыс на волі, а гэта самае галоўнае», — лічыць старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Алексіевіч: «Улада спрабуе трымаць грамадзтва ў страху. Але думаю, людзі не рэагуюць ні на што, гэта ўсё ў дэмакрат… https://t.co/8Tm1XrjBCn
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.10.2016
Алексіевіч аб прысудзе Пальчысу: «Улады ня хочуць зусім заціскаць гайкі»
Сьвятлана Алексіевіч, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры, пракамэнтавала вырак Эдуарду Пальчысу:
«Улада намагаецца кантраляваць нават мінімальныя формы пратэсту. Спрабуе трымаць грамадзтва ў такім страху. Яны ня хочуць зусім заціскаць гайкі, бо як бы ідзе працэс збліжэньня з Эўропай, але, зь іншага боку, улада кажа, што „не-не, усё пад кантролем“.
Але я думаю, што простыя людзі наогул не рэагуюць ні на што, гэта ўсё ў нашай невялікай дэмакратычнай тусоўцы адбываецца. Грамадзтва... Я вось ехала з таксістам, нешта спытала ў яго пра Пальчыса. Кажа, ай, заслужылі і атрымліваюць, а мне вось трэба адной дачцэ купіць паліто, другой, а потым абутак ім купіць... Вось такое я пачула».
Як @1863x выходзіў з суду. #Пальчыс https://t.co/a4Gte1Kya7 https://t.co/6Wgh2Lum4y
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.10.2016