RT @svaboda: #Пальчыс сёньня адзначае 26-годзьдзе. І, напэўна ж, будзе адзначаць вызваленьне з-за кратаў. Павіншуеце? :) https://t.co/KGL6P…
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.10.2016
Джон Сыльвэр на волі. Эдуарда Пальчыса пакаралі ўмоўна і вызвалілі ў залі суду. Анлайн Свабоды
Рэдактар сайту 1863x.com Эдуард Пальчыс, вядомы як Джон Сыльвэр, засуджаны да аднаго году дзевяці месяцаў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову і вызвалены ў залі суду. Мера стрыманьня зьмененая на падпіску аб нявыезьдзе. Такое рашэньне прыняў 28 кастрычніка Менскі гарадзкі суд. У народзе такое пакараньне называюць «хатняй хіміяй».
У Менскім гарадзкім судзе абвясьцілі вырак у закрытым працэсе над Эдуардам Пальчысам, які вёў блог www.1863x.com пад псэўданімам Джон Сыльвэр. Пальчыс пакараны так званай хатняй хіміяй, на 1 год 9 месяцаў.
Якраз у дзень абвяшчэньня прысуду Эдуарду Пальчысу споўнілася 26 гадоў. Свабода вяла жывую трансьляцыю з залі суду і з акцыі ў падтрымку Пальчыса каля будынка суду.
Эдуарда Пальчыса засудзілі за ягоныя публікацыі: у дзевяці зь іх суд знайшоў «экстрэмізм», а ў адной — «распаўсюд парнаграфіі». Пракурор патрабаваў для яго 3,5 году турмы, праваабаронцы лічаць абвінавачаньне палітычна матываваным і называюць Пальчыса палітвязьнем. У часе суду працягвалася акцыя ў падтрымку Пальчыса, на актывістаў склалі каля 70 пратаколаў.
Уцёкі і экстрадыцыя Эдуарда Пальчыса. Храналёгія перасьледу Джона Сыльвэра