Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джон Сыльвэр на волі. Эдуарда Пальчыса пакаралі ўмоўна і вызвалілі ў залі суду. Анлайн Свабоды

Рэдактар сайту 1863x.com Эдуард Пальчыс, вядомы як Джон Сыльвэр, засуджаны да аднаго году дзевяці месяцаў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову і вызвалены ў залі суду. Мера стрыманьня зьмененая на падпіску аб нявыезьдзе. Такое рашэньне прыняў 28 кастрычніка Менскі гарадзкі суд. У народзе такое пакараньне называюць «хатняй хіміяй».

У Менскім гарадзкім судзе абвясьцілі вырак у закрытым працэсе над Эдуардам Пальчысам, які вёў блог www.1863x.com пад псэўданімам Джон Сыльвэр. Пальчыс пакараны так званай хатняй хіміяй, на 1 год 9 месяцаў.

Якраз у дзень абвяшчэньня прысуду Эдуарду Пальчысу споўнілася 26 гадоў. Свабода вяла жывую трансьляцыю з залі суду і з акцыі ў падтрымку Пальчыса каля будынка суду.

Эдуарда Пальчыса засудзілі за ягоныя публікацыі: у дзевяці зь іх суд знайшоў «экстрэмізм», а ў адной — «распаўсюд парнаграфіі». Пракурор патрабаваў для яго 3,5 году турмы, праваабаронцы лічаць абвінавачаньне палітычна матываваным і называюць Пальчыса палітвязьнем. У часе суду працягвалася акцыя ў падтрымку Пальчыса, на актывістаў склалі каля 70 пратаколаў.

Уцёкі і экстрадыцыя Эдуарда Пальчыса. Храналёгія перасьледу Джона Сыльвэра

10:06 28.10.2016
Бацькі Пальчыса
Бацькі Пальчыса

10:06 28.10.2016

09:59 28.10.2016

У залю прыйшоў Зьміцер Дашкевіч з букетам кветак, павіншаваў Эдуарда з днём народзінаў. Заля перапоўненая.

09:55 28.10.2016

09:52 28.10.2016

Жывая трансьляцыя на Facebook

09:47 28.10.2016

Ахова абшуквае сваякоў Эдуарда.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG