Зьміцер Дашкевіч прыйшоў на прысуд Пальчысу з кветкамі. "Перакананы, што Эдуарда вызваляць".#Пальчыс https://t.co/jLQWfVZPxx
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.10.2016
У залю ў першую чаргу пускаюць сваякоў, потым журналістаў, потым астатніх грамадзян.
Прысуд будуць выносіць у самай вялікай залі на чацьвёртым паверсе, дзе раней агучваліся іншыя выракі.
На ўваходзе ў суд стаяць тры міліцыянты, якія правяраюць рэчы, і прэсавы сакратар суда са сьпісам акрэдытаваных журналістаў.
У залю пакуль не пускаюць. Пад дзьвярыма ўжо чакае каля двух дзясяткаў чалавек. Прынесьлі дадатковыя лавы.
Ці будзе ў Беларусі новы палітвязень? Актывісты і журналісты зьбіраюцца на прысуд Эдуарду Пальчысу.#Пальчыс https://t.co/QXNcG9YjnG
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.10.2016
Эдуарду Пальчысу абвяшчаюць прысуд. Анлайн Свабоды #Пальчыс https://t.co/yzCL1wZydQ https://t.co/FeVX2tCTbQ
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.10.2016
Прысуд у дзень народзінаў. Сёньня стане вядомы лёс Пальчыса #Пальчыс https://t.co/QXjxqyzLLv https://t.co/1zc0UJF7fc
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.10.2016