Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар ААН: авіяўдар па сырыйскай школе можа быць ваенным злачынствам


Наступствы авіяўдару па жылым квартале ў сырыйскай правінцыі Ідліб
Наступствы авіяўдару па жылым квартале ў сырыйскай правінцыі Ідліб

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што паветраны ўдар па школе ў сырыйскай правінцыі Ідліб, у выніку якога загінулі 22 дзіцяці, можна лічыць ваенным злачынствам і заклікаў да неадкладнага расьсьледаваньня таго, што здарылася.

Прадстаўнік ААН распаўсюдзіў заяву пра тое, што генэральны сакратар быў «шакаваны паведамленьнямі» аб авіяўдары па адной з школ у правінцыі Ідліб у Сырыі, у выніку якога загінулі 28 чалавек, у тым ліку 22 дзіця.

«Калі гэта было наўмыснае дзеяньне, яно можа быць прыроўненае да вайсковага злачынства», — гаворыцца ў заяве. У заяве адзначаецца, што Генэральны сакратар ААН «заклікае да неадкладнага і бесстароньняга расьсьледаваньня гэтага і іншых падобных нападаў на мірнае насельніцтва ў Сырыі».

Белы дом у чацьвер таксама заявіў, што ўрад Сырыі альбо Расеі нясе адказнасьць за авіяўдар у Ідлібе, у выніку якога была разбурана школа.

«Мы пакуль ня ведаем, ці быў гэта ўдар рэжыму Асада ці расейцаў, якія праводзілі авіяўдар, але мы ведаем, што гэта адно з двух», — сказаў прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст. «Нават калі гэта быў рэжым Асада, ён у стане выконваць гэтыя віды нападаў, таму што падтрымліваецца расейскім урадам».

Раней 27 кастрычніка, афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава адпрэчыла заявы праваабаронцаў і заходніх дыпляматаў наконт таго, што Расея або Сырыя нанесьлі гэты авіяўдар, назваўшы абвінавачаньні «хлусьнёй». «Расейская Фэдэрацыя ня мае нічога агульнага з гэтай страшнай трагедыяй і з гэтым нападам», — заявіла Захарава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG