Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: дакумэнтаў у Бэрліне не падпісвалі, гаварылі пра бясьпеку


Пятро Парашэнка, архіўнае фота
Пятро Парашэнка, архіўнае фота

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў пасьля заканчэньня сустрэчы ў «нармандзкім фармаце» ў Бэрліне, што ўдзельнікі сустрэчы не падпісвалі ніякіх дакумэнтаў і не плянавалі гэтага.

Паводле яго слоў, ільвіная доля абмеркаваньняў тычылася пытаньняў бясьпекі.

Да гэтых пытаньняў, сказаў прэзыдэнт, адносяцца і вывад замежных войскаў з тэрыторыі Ўкраіны, і бесьперашкодны доступ АБСЭ да ўсёй акупаванай тэрыторыі — і да лініі судакрананьня, і да месцаў адводу тэхнікі, і да ўчастку расейска-ўкраінскай мяжы, які цяпер не кантралюецца.

Паводле «дарожнай карты», пра якую дамовіліся ўдзельнікі, дадаў Парашэнка, першым у ёй будзе менавіта блёк бясьпекі. Другім мусіць стаць палітычны, а трэцім — гуманітарны.

Як сказаў прэзыдэнт Украіны, падчас перамоваў гаворка ішла і пра ўкраінскіх закладнікаў, якія знаходзяцца і на акупаванай тэрыторыі, і на тэрыторыі Расеі, у прыватнасьці пра затрыманага ў Маскве журналіста Рамана Сушчанку. Паводле ягоных слоў, абмеркавалі і доступ да іх адвакатаў, украінскіх дыпляматаў і прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў пасьля сустрэчы, што Масква гатовая спыніць авіяўдары па Алепа на няпэўны тэрмін. Кіраўнікі Францыі і Нямеччыны Франсуа Алянд і Ангела Мэркель жа раскрытыкавалі Маскву за бамбаваньне Сырыі і ня выключылі ўвядзеньне санкцыяў у дачыненьні Крамля. Мэркель назвала дзеяньні Асада і Пуціна ў Сырыі «ваеннымі злачынствамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG