Як паведамляе БелаПАН, прыбытак ад рэалізацыі гатовай прадукцыі зьнізіўся на 2,9% і склаў 8 млрд 241,4 млн руб.
Рэнтабэльнасьць продажу за студзень—жнівень склала 7,3% супраць 8,3% за такі ж пэрыяд 2015 году, рэнтабэльнасьць рэалізаванай прадукцыі — 9,2% супраць 10,5%.
Сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг за студзень—жнівень 2016 году павялічыўся на 11,3% да 89 млрд 768,4 млн рублёў.
У пасланьні да беларускага народу і парлямэнту 21 красавіка Аляксандр Лукашэнка назваў зьніжэньне ўсіх відаў выдаткаў на вытворчасьць і рэалізацыю прадукцыі стратэгічным кірункам павышэньня канкурэнтаздольнасьці эканомікі. Ён падкрэсьліў, што перад дзяржаўнымі органамі пастаўлена задача забясьпечыць зьніжэньне сабекошту прадукцыі на 25%.
«Усяго толькі на 25%, а ў тых краінах, зь якімі мы канкуруем, сабекошт прадукцыі пры значна больш высокіх выдатках на энэргарэсурсы значна ніжэйшы, чым у нас», — дадаў тады Лукашэнка.