Міністар замежных спраў Уладзімер Макей не падзяляе думку, што Аляксандар Лукашэнка рыхтуе з малодшага сына Мікалая свайго наступніка. Пра гэта беларускі міністар заявіў у інтэрвію польскай штодзёнцы «Rzeczpospolita».
Коля, малодшы сын прэзыдэнта, будзе ягоным пераемнікам? — спытаўся журналіст.
— Я сустракаюся зь ім, хаця ня так і часта. Ён звычайны вучань, ходзіць у звычайную, можна сказаць, вясковую школу — сказаў Макей.
У адказ журналіст запярэчыў, што ня кожнае дзіця сустракаецца з прэзыдэнтам Абамам і Папам рымскім.
— Прэзыдэнт Беларусі часта езьдзіць з Колем, відаць, таму, што яго любіць і ня можа быць доўга безь яго. Але прэзыдэнт ужо казаў, што ён не хацеў бы, каб на яго дзяцей упала тая адказнасьць, якая ўпала на яго — заявіў міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей.
Самае папулярнае
1