У Менск прыбала адна зь вялікіх каталіцкіх сьвятынь – фігура Маці Боскай Фацімскай. Фігура была асьвечаная ў Фаціме мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, а пасьля дастаўлена ў Беларусь. З гэтай нагоды ў катэдральным каталіцкім саборы прайшла цырымонія сустрэчы і ўрачыстая імша, а пасьля яе заканчэньня прайшла працэсія са сьвечкамі ля Касьцёла сьв. Дзевы Марыі.