Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паабяцаў паехаць ва Ўкраіну «не на танках, а на трактары»


На сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і сябрамі Савету Рэспублікі пятага і шостага скліканьня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што, на яго думку, сьвет ідзе да новага гарачага супрацьстаяньня, горшага за халодную вайну, перадае БелаПАН.

«Мы часта гаварылі пра шматвэктарнасьць, але ў рэальнасьці ляцелі ўсё ж на адным крыле. Нашая задача — дамагчыся балянсу ў стасунках з усімі нашымі суседзямі. Складаная задача. Мы не балянсуем, не сядзім на двух крэслах. Гасподзь нас пасадзіў сюды. Я, можа, рады быў бы быць недзе падалей ад гэтага катла. Але мы тут і вымушаныя праводзіць такую палітыку, каб нікога не пакрыўдзіць».

Лукашэнка сьцьвярджае, што Эўропа і ЗША «адышлі ад ненармальнай рыторыкі» ў адрас Беларусі і нават самі запрашаюць яе да супрацы.

«Гэта насьцярожвае некаторых на Ўсходзе, — дадаў ён. — Як бы вы зрабілі, калі да вас прыяжджаюць людзі і кажуць: давайце размаўляць? Я адмовіцца не магу ад сваіх словаў, таму давайце размаўляць».

З Расеяй жа Беларусь імкнецца выстройваць супрацоўніцтва на раўнапраўнай аснове, але не заўжды атрымліваецца — і не па віне Беларусі, заяўляе Лукашэнка ды дадае, што праз «чарговую спрэчку пра нафту» нельга разбураць «тое, што стваралася доўгія гады».

Таксама Лукашэнка заявіў, што Беларусь ня будзе браць удзелу ў замежных вайсковых канфліктах, у тым ліку ў Сырыі:

«Для нас гэта і немагчыма, і ня трэба. Але мы перажываем за сырыйскі народ і аказваем яму пасільную дапамогу, — казаў Лукашэнка. — І ва Ўкраіну мы на танках не паедзем, мы на трактары туды паедзем. Гэта ж нашыя браты. Ніякія імгненныя інтарэсы і рухі цела з боку палітыкаў не павінны разбурыць гэтага адзінства».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG