Плянуецца, што аб 11-ай гадзіне Лукашэнка выступіць са зваротам да парлямэнтарыяў і ўручыць дзяржаўныя ўзнагароды мінуламу скліканьню Нацыянальнага сходу, якое праваліла ўсе пляны на мінулую «пяцігодку».
У мінулым месяцы Лукашэнка ўжо ўзнагароджваў ордэнамі і мэдалямі шэраг дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якія ня трапілі ў шостую Палату, «за плённую дзяржаўную і грамадзкую дзейнасьць, значны ўнёсак у разьвіцьцё заканадаўства і парлямэнтарызму».