Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка асэнсаваў, што «народ бачыць выйсьце ў рэформах»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

7 кастрычніка ў Авальнай зале Дома ўраду сабраліся дэпутаты адразу двух скліканьняў: тыя, што ўжо адпрацавалі свой тэрмін, і тыя, каму працаваць у парлямэнце наступныя чатыры гады.

Паслухаць кіраўніка краіны таксама прыйшлі чальцы Савета Рэспублікі, міністры і дыпляматы.

Аляксандр Лукашэнка выступіць са словамі наказу новым абраньнікам.

«Краіна павінна пераадолець складаныя ўмовы ў эканоміцы», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён сказаў, што гатовы да любых рэформаў:

«Назіраючы за СМІ, я нядаўна для сябе выявіў: каб выйсьці з крызысу існуючага і багата жыць, задаюць пытаньні, што для гэтага трэба. Я ўпершыню сябе злавіў на думцы, што я заўважыў, народ бачыць выйсьце ў рэформах. Ясна, што гэта нейкая доля. Я гатовы да любых рэформаў, самых жорсткіх, больш жорсткіх, чым МВФ сёньня патрабуе», — цытуе Лукашэнку БелаПАН.

«Пытаньне ў іншым, — працягнуў ён, — ці гатовыя вы да іх? Спытайце ў кожнага, ці гатовы ён да гэтых рэформаў. Дэбатуюць прадстаўнікі апазыцыі — рэформы, рэформы, рэформы. Ну спытаеце вы, журналісты, у іх, што яны разумеюць пад рэформамі? Усе кажуць: рэструктурызаваць, патрэбны структурныя пераўтварэньні. І ўсе па-рознаму на гэта адказваюць, прачыталі недзе, пачулі і панесьлі ў народ. Чаго хоча апазыцыя і ў чым яе разуменьне рэформаў? Гэта злом існуючага ладу і палітычнай сыстэмы. Па-другое, правесьці прыватызацыю па сваіх правілах».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG