Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу «Мілкавіты» супраць журналіста Карманава перадалі ў эканамічны суд


Юрась Карманаў
Юрась Карманаў

Судзьдзя Алена Рудніцкая ў судзе Маскоўскага раёну Менску прыняла рашэньне перадаць справу журналіста Associated Press Юрася Карманава ў эканамічны суд Менску, паведамляе з залі суду карэспандэнт Свабоды.

Карманаў кажа, што задаволены такім вынікам па яго хадайніцтве, і спадзяецца на аб’ектыўны разгляд справы ў эканамічным судзе.

У суд на Карманава падала ААТ «Мілкавіта» — так яно адрэагавала на расьсьледаваньне Юрася Карманава, апублікаванае 25 красавіка 2016 году. Журналісты знайшлі фэрму Мікалая Чубянка пры самым Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалягічным запаведніку. Фэрмэр апавёў, што завод ААТ «Мілкавіта» (Хойнікі) штодня прымае ад ягонай фэрмы 2 тоны малака. Дасьледаваўшы на запыт журналіста Карманава ўзор малака з Чубянковай фэрмы, Менскі гарадзкі цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі зафіксаваў перавышэньне дапушчальнай нормы ўтрыманьня стронцыю-90 у 10 разоў (37,5 Бк/кг стронцыю пры норме 3,7 Бк/кг).

Аўтар расьсьледаваньня лічыць, што сутнасьць справы «не ў малацэ, а ў хваравітай рэакцыі дзяржавы на журналісцкае расьсьледаваньне». Ён заўважае, што матэрыял утрымліваў адразу некалькі фактаў, якія павінны былі б прыцягнуць увагу дзяржаўных органаў, і што ў Беларусі няма агульнадаступнага кантролю за трансуранавымі элемэнтамі, у прыватнасьці за амэрыцыем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG