Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заходнія журналісты знайшлі радыеактыўнае малако ў Беларусі, зь якога вырабляюць сыр «пармэзан» для Расеі


Карэспандэнты агенцтва Аssociated Press знайшлі на ўскраіне чарнобыльскай зоны адчужэньня ў Беларусі фэрму, якая вырабляе і прадае радыеактыўнае малако.

Справа датычыць фэрмы Мікалая Чубянка ў Губарэвічах, якая знаходзіцца ўсяго за 45 кілямэтраў ад Чарнобылю. Журналісты ўзялі з сабою бутэльку малака з фэрмы для дасьледаваньня ў Менскім цэнтры гігіены і эпідэміялёгіі. Выявілася, што ўтрыманьне радыеактыўнага ізатопу стронцыю-90 у прадукце ў 10 разоў перавышае гранічна дапушчальны ўзровень паводле стандартаў харчовай бясьпекі Беларусі.

Мікалай Чубянок сказаў журналістам, што яго статак з 50 кароў дае да двух тон малака ў дзень для мясцовага заводу «Мілкавіта», які вырабляе з гэтага малака сыр гатунку пармэзан і прадае яго ў асноўным у Расеі.

Кіраўніцтва «Мілкавіты», як паведамляюць журналісты Аssociated Press, палічыла вынікі дасьледаваньня «немагчымымі». На заводзе сьцьвярджаюць, што, згодна з іх уласнымі тэстамі, узровень радыеактыўных ізатопаў у малацэ ніжэй за дапушчальны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG