Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Камуністы б сказалі — на ўдушэньне народу», — Лукашэнка раскрытыкаваў патрабаваньні МВФ


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што выкананьне патрабаваньняў МВФ перакрэсьліць усё, што было зроблена ім у Беларусі за папярэднія 20 гадоў.

«Гэта супэрлібэральныя патрабаваньні. Скажу больш — у канчатковым выніку яны нічога ня маюць з той палітыкай, якую дэкляраваў прэзыдэнт на першых прэзыдэнцкіх выбарах, магчыма, на другіх, і нават цяпер, — цытуе Лукашэнку БелТА. — Калі іх прачытаеш, усё зводзіцца да аднаго (калі казаць пра сацыяльныя кірункі): ніякага павышэньня зарплаты, неадкладнае павышэньне тарыфаў і іншага. Камуністы б сказалі — на ўдушэньне народу. Я не хачу сказаць, што нас хто-небудзь хоча задушыць. Нас ніхто не падганяе, але, на жаль, формула такая».

«Хачу вас папярэдзіць — тых, хто вядзе гэтыя перамовы: калі вы хочаце перакрэсьліць усё, што зроблена народам і прэзыдэнтам за 20 гадоў, гэтага не атрымаецца. Гэтым не займайцеся. Жабраком беларускі народ мы рабіць ня маем права», — падкрэсьліў ён.

Лукашэнка кажа, што некаторыя, у тым ліку ў складзе ўраду, выказваюць думку пра неабходнасьць абавязковага правядзеньня тых ці іншых рэформаў. «Я ўжо тысячу разоў казаў: усе рэформы мы правялі. Мы ўдасканальваем тое, што сёньня ў нас ёсьць», — заявіў ён на нарадзе па ўзаемадзеяньні з МВФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG