Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар ФБР параіў заляпіць вэб-камэры


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Джэймс Комі, дырэктар Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША, парэкамэндаваў заляпіць скотчам вэб-камэры ноўтбукаў, перадае The Hill. Ён назваў гэта адной з «важных рэчаў, якія вам варта зрабіць»:

«Зайдзіце ў любы ўрадавы офіс, і вы пабачыце маленькія камэры зьверху экранаў. На іх усіх маецца маленькая накрыўка, — казаў Комі. — Гэта робіцца, каб людзі, якія ня маюць на тое права, не глядзелі на вас. Я думаю, гэта добрая справа».

Ён параўноўваў наклейваньне скотчу на вэб-камэры з замыканьнем дзьвярэй машыны альбо дома.

У такіх выказваньнях дырэктара ФБР некаторыя ўбачылі іронію: ФБР дамагалася ад кампаніі Apple стварэньня інструмэнту для ўзлому iPhone арганізатара тэракту ў Сан-Бэрнардына, затым здолела ўзламаць прыладу без дапамогі яе стваральнікаў. Комі прызнаў, што яго «шмат высьмейвалі за гэта».

Раней карыстальнікі сацсетак заўважылі, што стваральнік Facebook Марк Цукербэрг залеплівае камэру і мікрафон на сваім ноўтбуку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG